Бывай, школа!
31.05.2018Традыцыйна 30 мая нашы выпускнікі развітваюцца са школай. З раніцы на школьным двары - музыка і смех.
Урачыстая лінейка «Развітанне са школай - развітанне з дзяцінствам» пачалася з вітальнага слова дырэктара школы Цупа Людмілы Лявонцьеўны. Усхваляваныя выпускнікі прымалі віншаванні і наказы ад бацькоў, дзесяцікласнікаў і малят-першаклашак. Фінальная песня вучняў 9 і 11 класаў расчуліла ўсіх прысутных. |