Гераічнае мінулае Століншчыны
28.05.2018У суботу, 26 мая, вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі наведалі гісторыка-краязнаўчы вугалок школы з экскурсіяй «Гераічнае мінулае Століншчыны».
Класныя кіраўнікі распавялі вучням пра вызваленне Церабяжова ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пра ветэранаў-землякоў. Асобным блокам ішла інфармацыя пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў Церабяжова. Яшчэ адна гераічная старонка: ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Словы настаўнікаў дапаўнялі дзеці, распавядаючы пра сваіх сваякоў. |