Вышэй, хутчэй, мацней!
21.05.2018У суботу, 19 мая, вучні школы прынялі ўдзел у раённай спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы ў Століне. Дадому рабяты вярнуліся з прызавымі месцамі.
Каржоўнік Вадзім (7 клас) заняў 2 месца ў бегу на 400 м і 2 месца ў бегу на 800 м. Кавальская Марыя (11 клас) - 3 месца ў бегу на 400 м. 3 месца ў штурханні ядра заваявала Стрыбулевіч Паліна (7 клас). Віншуем удзельнікаў і прызёраў спаборніцтваў! |