Віват, юнаму папаўненню!
19.05.201819 мая, у Дзень піянерскай дружбы, старшакласнікі, члены ГА «БРСМ», прымалі ў піянеры вучняў 5 класа.
Урачыстая цырымонія праходзіла ля помніка загінуўшым воінам. Юныя піянеры прамовілі ўрачыстае абяцанне і ўпершыню на заклік педагога-арганізатара Васілевіч А.Р .: «Будзь гатовы!» адказалі: «Заўсёды гатовы!» |