Вялікая піянерская гульня
18.05.2018Напярэдадні Дня піянерскай дружбы піянеры школьнай дружыны «Піянерская планета» ўспаміналі асноўныя даты піянерскага руху.
Педагог-арганізатар Васілевіч А.Р. правяла для вучняў квэст-гульню «Следапыт». Заданні тычыліся не толькі гісторыі і законаў ГА «БРПА», але і сімволікі Рэспублікі Беларусь. Кожны клас атрымаў карту з пытаннямі, а на стэндах можна было знайсці падказкі. Першымі справіліся піянеры 7 класа, другімі - пяцікласнікі, на трэцім месцы - піянеры 6 і 8 класаў. |