"Упрыгожым зямлю сваімі рукамі"
13.05.2018У суботу, 12 мая, вучні 5-11 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў добраўпарадкоўвалі школьны двор.
Пасля факультатыўных заняткаў школьны газон зазіхацеў яркімі кветкамі. Аўтар праекта азелянення прышкольнай тэрыторыі, настаўнік біялогіі і хіміі Грэчка Аляксандр Уладзіміравіч кіраваў усімі. Размеркаваўпаміж класамі клумбы і расаду. Перакідваючыся жартамі, вучні падрыхтоўвалі зямлю і высаджвалі кветкі. Класныя кіраўнікі таксама ўключыліся ў працу. Стомленыя, але задаволеныя вынікам сваёй працы, усе разыходзіліся па дамах. |