Адкрыццё аўтамотапрабегу ў Церабяжове
11.05.2018
У мітынгу каля помніка загінуўшым воінам прынялі ўдзел прадстаўнікі моладзі двух раёнаў - валанцёры атрада «Добрае сэрца», байцы МААП, члены мотаклуба «Жалезны самурай» і «Overhead», прадстаўнікі РАУС, РАНС, вучні школы. Перад прысутнымі выступіў старшыня Рэчыцкага сельскага савета Курган Ігар Мікалаевіч. Павіншаваўшы ўсіх з Днём Перамогі, Ігар Мікалаевіч падкрэсліў важнасць адэкватнай ацэнкі гістарычных падзей, заклікаў памятаць пра ахвяры фашысцкага генацыду. Вадзім Васільевіч Заруба, першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ», заклікаў моладзь шанаваць ветэранаў, будаваць квітнеючую Беларусь і падзяліўся планамі працягнуць аўтамотапрабег да Брэста. Пасля хвіліны маўчання прысутныя ўсклалі кветкі да помніка. |