Ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца»
10.05.2018
У гэтым годзе для ўдзелу вызначыліся 5 каманд: вучні 8 класа, зборныя 5 і 9 класаў, 6 і 7 класаў, 10 і 11, 5 і 6. Для перамогі неабходна было выканаць 5 квэстаў: «Пераправа» - на канаце пераскочыць цераз роў, «Гранатамётчыкі» - трапіць гранатай у пазначаны квадрат, «Разведчыкі» - прапаўзці пад нацягнутай вяроўкай, «Кулямётчык» - разабраць крышкі-«патроны» і «зарадзіць магазін»,«Снайперы »- набраць найбольшую колькасць ачкоў у дартсе. На кожным рубяжы за ўдзельнікамі пільна сачылі «міратворцы» - педагогі школы. Пасля падліку штрафных ачкоў на трэцім месцы - зборная 6-7 класаў, на другім - зборная 5 і 9 класаў, на першым месцы - зборная 10-11 класаў.
Віншуем пераможцаў! |