У суботу, 5 мая, у гонар святкавання Дня Перамогі, піянеры і члены «БРСМ» школы правялі акцыю «Дрэва памяці».
Педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна расказала пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі на тэрыторыі Церабяжова. Падкрэсліла, што ў жывых ужо не засталося нікога, што з гэтымі людзьмі сышла жывая памяць пра вайну. Ала Рыгораўна прапанавала ўшанаваць памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, павязаўшы чырвоныя стужачкі на дрэва ў школьным двары. Да акцыі далучыліся ўсе педагогі. |