Сустрэча з творчым земляком
29.04.2018
На першым паверсе была аформлена выстава пра жыццё і творчасць майстра. У актавай зале вучні мелі магчымасць азнаёміцца з працамі Паўла Паўлавіча. |
Пасля ўрокаў у актавай зале сабралася ўся школа. Вядучая Грэчка Крысціна распавяла пра грані таленту госця: жывапісе, скульптуры і паэзіі. Вучаніцы прачыталі вершы аўтара. Павел Паўлавіч пазнаёміў з новымі творамі і выканаў песню «Старэнькая маці». Распавёў аб стварэнні карцін на выставе - партрэце маці «Чатыры яблыкі», «Ветэран», партрэце Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча, з якім быў знаёмы. Цікавасць выклікаў партрэт дзяцей Віталя і Інэсы, так як Інэса Паўлаўна працуе настаўнікам у школе. Пейзажы выклікалі жывы дыялог: дзеці спрабавалі адгадаць месцы, намаляваныя на карцінах.
|
|