Школа - тэрыторыя здароўя
25.04.201824 красавіка ў рамках міжведамаснага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа - тэрыторыя здароўя», а таксама правядзення кансультатыўна-адукацыйнай акцыі “Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае” для вучняў 5-11 класаў выступіў з лекцыяй урач-валеолаг Столінскай ЦРБ Карчэўскі Р.І.
Пытанні, якія закрануў прамоўца, тычыліся здаровага харчавання. Рыгор Іванавіч распавёў аб неабходнасці выконваць рэжым, аб карысных і шкодных прадуктах, пра важнасць вітамінаў. У зададзеных пытаннях дзеці цікавіліся карысцю першых страў, выпускнік - пераліках прадуктаў для паляпшэння памяці ў перыяд выпускных экзаменаў. На ўсе пытанні Рыгор Іванавіч даў вычарпальныя адказы. |