Агульнашкольны бацькоўскі сход
21.04.2018Перад бацькамі выступіў інспектар ІСН Собаль Эдуард Мікалаевіч, які асвятліў пытанні прафілактыкі інтэрнет-злачынстваў, дарожнага траўматызму і піўнога алкагалізму непаўналетніх. У сваім выступленні ён падкрэсліў адказнасць бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей. |
Дырэктар школы Цупа Людміла Лявонцьеўна падзялілася дасягненнямі вучняў не толькі ў вучобе, але і ў спорце і творчасці. Заклікала бацькоў узмацніць кантроль за дзецьмі і надаць асаблівую ўвагу вучобе. |
Канцэртная праграма падняла настрой усім прысутным. Бацькі ўбачылі выступленне дыпламантаў раённага фестывалю фальклорнага мастацтва «У дыханні тваім нашых продкаў вяртанне» з абрадам "Калядкі" і ўдзельнікаў 32 Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы "У будучыню - з надзеяй" пад дэвізам «Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця па роднай зямлі»: Мельнік Аліны з песняй з рэпертуару Сівары «Там няма цябе» і Грэчка Івана з музычнай кампазіцыяй на баяне «Цячэ вада ў ярок». |
Для бацькоў выпускнікоў намеснік дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце Казубоўская Ніна Анатольеўна распавяла правілы і змены выпускной кампаніі 2018 года. |