Прафарыентацыя ў школе
20.04.2018У чацвер, 19 красавіка, нашу школу наведалі прадстаўнікі ўстановы адукацыі «Лунінецкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» з прафагітацыйнай акцыяй.
Выкладчык Сагановіч Яўген Міхайлавіч захоплена распавёў аб прафесіях, якім навучаюць у каледжы, пра побыт студэнтаў і магчымасцях далейшага навучання і прафесійнага росту. У відэафільме вучні школы змаглі наглядна ўбачыць аўдыторыі, тэхнічную базу ўстановы адукацыі і ўмовы пражывання студэнтаў у інтэрнаце. Цікавасць выклікалі грамадскія акцыі студэнтаў і культурны складнік іх жыцці. |