Віншуем дыпламантаў!
17.04.201816 красавіка ў сярэдняй школе № 2 г. Століна прайшоў раённы фестываль фальклорнага мастацтва «У дыханні тваім нашых продкаў вяртанне».
Нашу школу прадстаўляў вучнёўскі калектыў пад кіраўніцтвам Гузіч Таццяны Мікалаеўны, педагога дадатковай адукацыі, і Лугіной Ларысы Фёдараўны, настаўніка рускай мовы і літаратуры. Сярод 28 школ раёна наш абрад "Калядкі" адзначаны дыпломам ІІІ ступені. Віншуем! |