13 красавіка ў Церабяжоўскім сельскім доме культуры даў канцэрт Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск). Перад выступленнем сталічных гасцей прайшоў конкурс музычных нумароў таленавітай моладзі Столінскага раёна. Нашу школу прадстаўлялі Бык Валерыя (1 клас), Грэчка Іван (8 клас), Дэйнека Ганна (8 клас), Мельнік Аліна (9 клас). Усе ўдзельнікі былі цёпла прыняты гледачамі і кожны заслужыў свае апладысменты. Прызы ўручалі госці. Канцэртныя нумары «Свята» - гэта не толькі традыцыйныя песні беларусаў, але і народныя танцы і інструментальныя кампазіцыі. А беларускія песні ў арыгінальнай сучаснай апрацоўцы пакарылі залу. Запал артыстаў перадаўся гледачам, і вось ужо прыпевы ўпадабаных песень падпяваюць усе, а выступленне танцораў праходзіць пад бясконцыя апладысменты. Дзве гадзіны праляцелі непрыкметна. Доўга яшчэ гледачы не хацелі адпускаць артыстаў са сцэны. |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі