Агульнашкольны суботнік
06.04.2018Тэрыторыя вакол нашай школы радуе ўсіх, хто ў ёй вучыцца, працуе, і тых, хто проста праходзіць або праязджае міма яе. Практычна ўвесь школьны калектыў працуе над добраўпарадкаваннем тэрыторыі на працягу года. Вынік - чыстыя дарожкі, дагледжаныя, прыгожыя клумбы.
У чацвер, 5 красавіка, у рамках акцыі «Прекрасней станет Брестчина моя» ўся школа выйшла на суботнік. |