Знаёмства з церабяжоўскімі вышыванкамі
05.04.20184 красавіка вучні 4 класа наведалі гісторыка-краязнаўчы вугалок школы для знаёмства з «вышыванкамі».
Экскурсію правяла класны кіраўнік Вяроха Алена Мікалаеўна. Яна цікава расказала пра віды вышыўкі, прадэманстравала карціны і сурвэткі. Любуючыся прыгажосцю вырабаў, яркасцю фарбаў, яна падкрэсліла, што за кожнай карцінай стаіць велізарная праца, цярпенне майстра і душа беларускага народа, якая дазваляе ствараць такія шэдэўры. |