Творчы конкурс «Выконваем законы дарог!»
02.04.201829 сакавіка настаўнік АБЖ Багатка Інэса Паўлаўна і педагог сацыяльны Бабіч Вольга Мікалаеўна правялі творчы конкурс «Выконваем законы дарог!»
У ходзе мерапрыемства вучні паўтарылі, пашырылі і замацавалі веды па бяспецы руху. Удзельнікі падзяліліся на 2 каманды: «Святлафор» і «Пешаход». У займальных гульнявых конкурсах «Даскажы слоўца» і «Збяры дарожны знак» лепшымі былі “пешаходы”. Але удзельнікі каманды “Святлафор”згуртаваліся і правільна адказалі ў наступных конкурсах: гульні - загадцы "Дарожныя знакі», бліц-апытанні “На дарозе», «Дарожнай азбуцы», «Дазваляецца-забараняецца”. Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні 6 класа. |