Ура, канікулы!
26.03.2018У суботу, 24 сакавіка, у спартзале школы прайшло спартыўнае свята з удзелам ваеннаслужачых аддзялення пагранічнага кантролю "Верхні Церабяжоў" і курсантаў Інстытута пагранічнай службы «Ура! Канікулы!».
Літвінка Іосіф Іосіфавіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, прапанаваў удзельнікам выбраць назвы камандам. У выніку: госці сталі «Выпускнікамі», а гаспадары - «Вучнямі». Першая эстафета «Ура! Канікулы!» скарылася гасцям. Другая «Ваджэнне» і трэцяя «Лаўцы шчасця» не змянілі сітуацыю. Вучні сабраліся і ў наступных эстафетах зраўнялі рахунак: 3: 3. Лёс сустрэчы залежыў ад міні-матчу па баскетболе. Ва ўпартай барацьбе перамога дасталася гасцям. Стомленыя, але задаволеныя, вучні ўжо дамаўляліся аб рэваншы. А салодкі торт з духмяным чаем паднялі настрой і пасябравалі каманды. |