Магія творчасці
23.03.2018У пятніцу, 23 сакавіка, вучні 1-4 класаў наведалі выставачную залу г. Століна, дзе экспануюцца работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выхаванцаў Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
3 рознымі відамі творчасці і тэхнікай выканання наведвальнікаў знаёмілі аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах “Чарадзейка” - макрамэ і бісерапляценне, “Магія творчасці” - вырабы з кавалачкаў тканіны, “Арт- клас” - роспіс па дрэве, “Чароўны дэкор” - тапіярыі, пляценне з газетных трубачак, вырабы з прыродных матэрыялаў, “Скарбонка рамёстваў” - выцінанка, роспіс па шкле... Вялікую цікавасць выклікалі разьба па дрэве і работы выяўленчага мастацтва. Выстава вельмі спадабалася вучням і, спадзяемся, стане штуршком для заняткаў рукадзеллем для асабістага задавальнення, каб з карысцю бавіць вольны час. |