У гасцях – будучыя першакласнікі
22.03.201821 сакавіка ў школе былі маленькія госці - выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада.
З цікавасцю будучыя першакласнікі наведалі спартыўную залу, сталовую, гульнявую. У бібліятэцы Гузіч Таццяна Мікалаеўна расказала аб трагедыі Хатыні і паказала прэзентацыю па тэме. Кулік Святлана Нікіфараўна, настаўнік пачатковых класаў, правяла экскурсію ў гісторыка-краязнаўчым вугалку. Дзеці з цікавасцю разглядалі экспанаты і фотаздымкі Церабяжова. |