Віншуем нашых шахматыстаў!
19.03.2018У суботу, 17 сакавіка, зборная каманда школы па шахматах удзельнічала ў занальных спаборніцтвах у р.п. Рэчыца.
Пераможцы школы – браты Вячаслаў і Пётр Тарасюкі (8 і 5 класы) і Ксенія Лугіна (3 клас) занялі 2 агульнакаманднае месца. "Ім зусім крыху не хапіла да перамогі!" - наракае Пухлоўскі Уладзімір Мікалаевіч, настаўнік інфарматыкі і трэнер і дадае: "Патэнцыял у шахматыстаў добры. Асабліва ўражваюць поспехі братоў ". Віншуем! Так трымаць! |