Выстава мастацкай літаратуры
19.03.201817 сакавіка у рамках дэкады патрыятычнага выхавання педагог дадатковай адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна арганізавала выставу мастацкай літаратуры "Іх спасціг лёс Хатыні"
Падчас дэманстрацыі яна распавяла вучням аб спаленай вёсцы Хатынь і яе сёстрах Столінскага раёна. 22 сакавіка - 75 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь. Таццяна Мікалаеўна нагадала пра тое, як фашысты ўварваліся ў вёску, сагналі ўсіх яе жыхароў у хлеў і падпалілі. Далей яна распавяла, што нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі на Століншчыне 24 вёскі, якія амаль усе адрадзіліся пасля вайны. На трагічным лёсе вёскі Урупава, якую спалілі ў канцы чэрвеня 1944 года, спынілася падрабязней. Урупава цяпер можна знайсці хіба што толькі на старой даваеннай карце. |