Віншуем нашых тэнісістаў!
19.03.2018У суботу, 17 сакавіка, зборная каманда школы па настольным тэнісе ўдзельнічала ў занальных спаборніцтвах
У склад каманды ўвайшлі пераможцы школы: вучні 8 класа Грэчка Іван і Грэчка Крысціна і вучань 5 класа Юрчук Ягор. Паводле слоў трэнера, настаўніка фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіфа Іосіфавіча, нашы спартсмены выступілі на годным узроўні. Улічваючы ўзрост супернікаў (10, 11 клас) і склад зоны (школы №2 і 3 р.п. Рэчыцы, в. Варані, в. Альманы і Струга), прызавое 3 месца - высокі вынік! Віншуем! Так трымаць! |