15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь школу наведалі вайскоўцы аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў» для ўрачыстага ўручэння пашпартоў і падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» вучням 8-9 х класаў, якім споўнілася 14 гадоў
У ходзе ўрачыстага мерапрыемства вядучыя нагадалі гледачам асноўныя даты і змест Канстытуцыі, асвятлілі правы і свабоды. Юныя грамадзяне далі клятву на вернасць Рэспубліцы Беларусь. Дырэктар школы ўручыла граматы пераможцам школьных алімпіяд. Павіншавала юных грамадзян Рэспублікі Беларусь, пажадала быць годнымі гэтага высокага звання і адзначыла, што разам з пашпартам юныя грамадзяне бяруць на сябе частку адказнасці за нашу краіну – Рэспубліку Беларусь. “Гэта адказнасць у тым, каб займаць актыўную грамадскую пазіцыю, справай даказваць сваю любоў да Радзімы, стварыць добрую сям’ю і гадаваць дзяцей і ўнукаў, перадаючы ім лепшыя традыцыі продкаў”. |