Турнір па міні-футболе
12.03.2018У суботу, 10 сакавіка, вучні 3-10 класаў сабраліся ў спартзале на турнір па міні-футболе
Падзяліліся на дзве каманды - «Зубр» і «Страла». Са свістком арбітра, настаўніка фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіфа Іосіфавіча гульня пачалася. Адкрылі лік «Зубры», але іх супернікі сабраліся і зраўнялі лік. Гульня праходзіла з пераменным поспехам. У выніку - баявая нічыя - 3: 3! Бадзёрыя, з усмешкамі на разгарачаных тварах, юныя спартсмены з задавальненнем паціскалі адзін аднаму рукі і дамаўляліся аб матч-рэваншы. |