Дзяўчынкі і хлопчыкі: такія розныя
12.03.2018У суботу, 10 сакавіка, педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна сабрала дзяўчат 7-11 класаў, каб пагаварыць пра першае каханне, рэпрадуктыўнае здароўе і сямейныя каштоўнасці
Яна нагадала ўдзельніцам круглага стала пра адказнасць не толькі за сваё фізічнае здароўе, але і псіхалагічны стан. Іншымі словамі: чыстыя намеры, разумныя словы і правільныя ўчынкі дазваляюць жыць у ладзе са сваім сумленнем і людзьмі. |