Напярэдадні Міжнароднага Жаночага Дня для выдатнай паловы настаўнікаў Церабяжоўскай сярэдняй школы бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Гузіч Таццяна Мікалаеўна правяла мерапрыемства «Добрыя словы пра жанчын»
Прадстаўніцы прыгожага полу адказвалі на сур'ёзныя і жартоўныя пытанні, праслухалі гумарыстычны прагноз на святочны дзень. Мужчыны для сваіх калег наладзілі сапраўдны «казачны, жыватворны кветкавы перапалох», дзе кожная жанчына выбрала сабе кветку, на якой была гарантавана адна з выгод. У сэрцах жанчын гэта мерапрыемства пакінула пазітыў і добры настрой. |