Усе прафесіі важныя
06.03.2018У панядзелак, 5 сакавіка, расказаць пра сваю навучальную ўстанову і будучую прафесію прыйшоў выпускнік школы Юрчук Яўген
Ён вучыцца ва ўстанове адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей». Займальна распавядаючы аб навучальных буднях і студэнцкіх святах, аб атрыманых навыках і перспектывах прафесійнага росту, Жэня асабліва падкрэсліў важнасць рабочых прафесій. Пытанні вучняў тычыліся як умоў паступлення і наяўнасці інтэрната, так і заработнай платы маладых спецыялістаў і наяўнасці рабочых месцаў на рынку працы. |