Гульнявая праграма да Міжнароднага жаночага Дня
05.03.2018У суботу, 3 сакавіка, у актавай зале сабраліся прадстаўніцы прыгожага полу на гульнявую праграму «Свята вясны», якую правяла педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна.
Выслухаўшы імянны гараскоп, дзяўчынкі паказалі свае веды ў пытаннях значэння жанчын у сусветнай культуры. Кожны правільны адказ адзначаўся фішкай. Для папаўнення колькасці фішак выпускніцы «збіралі букет» і капіравалі настаўнікаў. Васьмікласніцы дэманстравалі хаду розных герояў і «завязвалі банцікі» ляльцы. Усе гледачы з задавальненнем паўдзельнічалі ў «Адгадай мелодыю». |
|