Адзіны бацькоўскі дзень
17.02.2018
Яна распавяла прысутным пра прычыны ўзнікнення і тыпы інтэрнэт-залежнасці. Пералічыла прыкметы камп’ютарнай залежнасці і стадыі псіхалагічнай залежнасці ад камп’ютарных гульняў. У дадатак педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна дала рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы інтэрнэт-залежнасці ў падлеткаў і распавяла, як паменшыць непрыемныя наступствы доўгай працы за камп’ютарам. Прысутныя адказалі на пытанні тэсту «Гульнявая інтэрнэт - залежнасць вашага дзіцяці», азнаёміліся з вынікамі і зрабілі адпаведныя высновы. Усе бацькі атрымалі буклеты «Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы інтэрнэт-залежнасці ў падлеткаў». |