Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15.02.201815 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
Памяць пра людзей, якія прымалі ўдзел у складанай афганскай вайне, якая доўжылася 9 гадоў, увекавечана указам беларускага прэзідэнта ў сакавіку 1998 года. Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому "грузам-200". У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Для іх гэта - Дзень памяці. Ён таксама і для тых, хто ваяваў у Іспаніі ў трыццатых, у Карэі ў пяцідзесятых, у В'етнаме, Анголе, на Блізкім Усходзе ... Гэты Дзень памяці і для ўсіх нас. 15 лютага вучні школы, члены ГА «БРСМ» сумесна з вайскоўцамі аддзялення пагранічнага кантролю "Верхні Церабяжоў" павіншавалі на даму воіна-інтэрнацыяналіста Дзяжурка Анатоля Яраслававіча. Дзеці пажадалі моцнага здароўя, а пагранічнікі - заўсёды быць прыкладам для падрастаючага пакалення. |