Дзень здароўя з настольным тэнісам
12.02.2018У суботу, 10 лютага, у рамках Дня здароўя прайшоў агульнашкольных турнір па настольным тэнісе
Удзельнікі выступалі ў дзвюх узроставых групах: 5-7 класы і 8-11. У малодшай групе пераможцам стаў Юрчук Ягор (5 клас), у старэйшай - Ліпскі Уладзімір (9 клас). Пераможцы ў групах мелі магчымасць выпрабаваць сябе ў спаррынгу з прызёрамі раённых спаборніцтваў, выпускнікамі 2017 года, якія прыйшлі ў госці ў школу і з задавальненнем далі майстар-клас маладому пакаленню. Ацэньваючы ўзровень сваёй змены, Юрчук Віталь і Карповіч Павел адзначылі гульню пераможцаў турніру і пажадалі трэніравацца і павышаць свой узровень. |