Дзень памяці Юных герояў
09.02.20188 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, старшакласнікі, члены грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», прыйшлі на сустрэчу з піянерамі і акцябрамі распавесці пра піянераў-герояў
Педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна расказала пра гісторыю ўзнікнення Дня памяці Юных герояў: удзельнікі клуба інтэрнацыянальнай дружбы Палаца піянераў і школьнікаў Масквы прапанавалі 8 лютага зрабіць традыцыйным Днём памяці Юных герояў. Старшакласнікі распавялі пра жыццё і подзвігі піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны, якім за мужнасць, за бессмяротны подзвіг было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: Лёні Голікава, Марата Казея, Валі Коціка, Зіны Партновай. Васілевіч А.Г. распавяла пра юнага абаронцу Брэсцкай крэпасці - Пятра Клыпу, якога адшукаў і пра каго напісаў Сяргей Смірноў. Пётр быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Наша піянерская дружына змагаецца за званне насіць імя Пятра Клыпы. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць юных герояў, загінуўшых за шчасце і свабоду Радзімы. Заканчваючы сустрэчу, педагог-арганізатар прапанавала задаць сабе пытанне: «А я змог бы паступіць так?» - і, адказаўшы самому сабе шчыра і сумленна, падумаць, як трэба сёння жыць і вучыцца, каб быць годным памяці сваіх выдатных аднагодкаў, юных грамадзян нашай краіны. Яны мала пражылі, але пражылі годна. |