Сустрэча са школай – сустрэча з дзяцінствам
05.02.2018Чым складаней і імклівей становіцца жыццё, тым больш хочацца спыніцца і азірнуцца назад. Убачыць сябе малым, які ўпершыню прыйшоў у школу, у гэтую вялікую і дружную сям'ю. І няхай у ёй не ўсе дзеці жывуць пад адным дахам, няхай лёс раскідаў іх па свеце, але ў першую суботу лютага, ледзь загарыцца святло школьных вокнаў і загучыць мелодыя знаёмай песні, усе выпускнікі збіраюцца пад цёплае, роднае крыло школы.
Вось і ў нашай школе 3 лютага сустракалі сваіх выпускнікоў на вечары сустрэчы. Галоўныя госці - выпускнікі 1988 года, 2003 і 2013 гадоў. Вядучыя сустрэчы - вучаніцы Ліпская Алёна і Козел Ганна - павіншавалі ўсіх са святам, правялі знаёмства гульнёй-крычалкай "Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям'я!" На ўроку рускай мовы і літаратуры выпускнікі пісалі гумарыстычнае сачыненне на тэму: «Мы - выпускнікі!» У ходзе сустрэчы гледачы адгадвалі загадкі пра школу. Конкурс “Перевертыши” прымусіў ўспомніць антонімы і павесяліцца. Дырэктар школы Цупа Людміла Лявонцьеўна павітала прысутных, успомніла гады іх навучання. На працягу вечара гучалі песні ў выкананні вучаніц Мельнік Аліны, Дэйнэка Ганны, Юрчук Ганны, Бажко Кацярыны, Шаўчук Рымы і Бык Валерыі. А вучні 8 і 9 класаў паказалі сцэнкі са школьнага жыцця. Сяброўская, цёплая атмасфера сустрэчы зарадзіла пазітывам, цудоўным настроем усіх прысутных. |