Урокі дабрыні
05.02.2018У суботу, 3 лютага, Пешка Аляксандр Аляксандравіч, настаўнік тэхнічнай працы, праводзіў майстар-клас «Кармушка для зімуючых птушак»
На занятак прыйшлі не толькі ўдзельнікі гуртка "Юны майстар» - хлопчыкі 5-8 класаў, але і дзяўчынкі. Аляксандр Аляксандравіч распавёў пра птушак, якія зімуюць у нашых краях. Паказаў малюнкі розных кармушак і прадэманстраваў, з якіх матэрыялаў і як іх вырабляць. З энтузіязмам дзеці ўзяліся за працу. Усяго было выраблена 8 кармушак, якія ў панядзелак ўпрыгожаць дрэвы на школьным двары і дапамогуць птушкам перажыць цяжкія часы. |