Конкурс літаратурнай творчасці
29.01.2018Увесь тыдзень вучні 5-11 класаў рыхтаваліся да конкурсу эпісталярнай творчасці «Уяві сябе пісьмом, якое падарожнічае ў часе»
У сваіх працах дзеці разважалі пра мараль і агульначалавечыя каштоўнасці, марылі пра тое, якой будзе будучыня. У пятніцу падводзіліся вынікі: філолагі школы выбралі лепшыя работы. У суботу, 27 студзеня, аўтары лепшых работ прадстаўлялі свае сачыненні. Пасля галасавання прысутных лепшым аднагалосна абрана сачыненне Стрыбулевіч Дар'і, 10 клас. |