Выстава фотаздымкаў
22.01.2018Увесь тыдзень вучні 5-11 класаў звярталі пільную ўвагу на навакольную прыроду, выбіраючы ўдалы ракурс для зімовых фотаздымкаў
У класах ішлі спрэчкі пра кандыдатаў на агульнашкольную выставу, разглядаліся фатаграфіі розных жанраў. У суботу, 20 студзеня, у фае 1 паверха намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Казубоўская Ніна Анатольеўна афармляла выставу "У каралеўстве зімы" з лепшых фотаздымкаў. Самымі актыўнымі традыцыйна былі вучні 6 класа. |