Дзень зімовых забаў
22.01.2018У суботу, 20 студзеня, у школе прайшоў Дзень зімовых забаў
Вучні 1 ступені будавалі снежную крэпасць, вучыліся распазнаваць сляды на снезе пад кіраўніцтвам Кулік Святланы Нікіфараўна. Дзевяцікласнікі апрабавалі лыжню разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіфам Іосіфавічам. Педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна прапанавала жадаючым прыняць удзел у снежных баталіях. Камандзірамі дзвюх каманд сталі выпускнікі школы Грэчка Павел і Аніська Аляксандр. Каманда Пашы абараняла снежную крэпасць, а каманда Сашы старалася выбіць абаронцаў і заняць збудаванне. З вясёлымі жартамі і смехам каманды сышліся ў «бітве». Вучні 2 ступені рыхтавалі «снарады». Дзякуючы тактыцы і згуртаванасці, каманда Пашы абараніла крэпасць і нават не раз хадзіла ў контратаку. Задаволеныя і стомленыя, дзеці вярнуліся ў школу. Многія прапаноўвалі працягнуць снежныя баталіі ў панядзелак на перапынку. |