Дзень баскетбаліста
15.01.2018 У суботу, 13.01.2018 года, у школе прайшло спартыўнае свята «Дзень баскетбаліста» для вучняў 7-11 класаў
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч падабраў эстафеты, каб вучні прадэманстравалі навыкі валодання баскетбольным мячом. Трапнасць, фізічная падрыхтоўка і захапленне баскетболам дапамаглі ўсім удзельнікам паспяхова прайсці эстафеты. Па выніках пераможцам стаў Грэчка Іван, вучань 8 класа. Віншуем! |