"Навагодні карагод"
02.01.2018Яркімі агеньчыкамі елкі і вясёлай музыкай сустрэла школа 29 снежня вучняў 1-5 класаў.
Ранішнік "Навагодні карагод" пачаўся са знаёмства дзяцей адзін з адным з дапамогай музычнай гульні "Імёны". Гарэзы Бабы-Ёжкі задавалі незвычайныя загадкі, спрабавалі заблытаць дзяцей і "параўноўвалі хвасты" музычнай гульнёй "Хвост Бабы-Ягі". Дзед Мароз са Снягуркай навучылі малых новым танцам - "Чыка-Рыка" і "Фіксікі", вадзілі карагоды і "збіралі Навагоднія паравозікі " ў музычнай гульні. На гэтым ранішніку персанажы паклалі пачатак традыцыі праграміравання дзяцей на пазітыў у новым годзе: жадаючыя быць здаровымі, паспяховымі праходзілі пад чароўным кіем Дзеда Мароза. З добрымі пажаданнямі ўсе разышліся па класах, дзе іх чакалі навагоднія падарункі. Бляск у вачах і шчаслівыя ўсмешкі дзяцей лепш за ўсякія словы распавялі пра настрой. |