У суботу, 23 снежня, вучні 2-6 класаў мелі магчымасць наведаць майстар-класы «Навагодняя цацка сваімі рукамі», якія праводзілі класны кіраўнік Гуня Святлана Мікалаеўна і педагог дадатковай адукацыі Грэчка Ларыса Рыгораўна.
Святлана Мікалаеўна вырабляла напаўаб’ёмную карціну «Зімовая казка» ў тэхніцы аплікацыі. Ларыса Рыгораўна са старэйшымі дзецьмі майстравала елачку з другаснай сыравіны. Усе вырабы ўпрыгожылі школьныя кабінеты. |