Пачаўся тыдзень з калектыўнай творчай справы па ўпрыгожванні кабінета нямецкай мовы да свята “Weihnachten”. Само свята прайшло ў аўторак, удзельнікамі яго сталі вучні 5 і 7 класаў. Дзеці даведаліся аб традыцыях святкавання Каляд не толькі той краіны, на мове якой яны вучацца размаўляць, а і другіх замежных краін. Разам з настаўнікамі Вярэніч Г.М. і Лысай Л.В. вучні 8-11 класаў падарожнічалі па Берліне. Яны наведалі шмат цікавых гістарычных мясцін, з якімі звязаны творчыя і жыццёвыя шляхі вядомых нямецкіх пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў, архітэктараў. Замацаваць веды, атрыманыя на ўроках, вучні 6 класа змаглі ў час правядзення творчай майстэрні”Сімволіка Германіі”. Складана было выражаць свае дзеянні на нямецкай мове, разумець і выконваць тое, аб чым цябе просяць іншыя. Але гэта аказалася вельмі карысна. Бясспрэчна, практыка заўсёды дае высокія вынікі. Уважліва слухалі выпускнікоў школы, якія на нямецкай мове прадставілі нашу Беларусь (расказалі аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Беларусі, сталіцы, дасягненнях у эканоміцы, навуцы, медыцыне). Разам з галоўнай гераіняй - Мудрай Савой- вучні 3-4 класаў адправіліся на відэазанятак “Нямецкі алфавіт”, на якім даведаліся аб асаблівасцях напісання і чытання некаторых літар. Актыўнасць удзельнікаў у гэтым мерапрыемстве тлумачыцца проста: у студзені вучні 3-4 класаў выязджаюць на аздараўленне ў Нідэрланды, выпускнікоў наперадзе чакаюць выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне па нямецкай мове. Таму так старанна на працягу тыдня трэцякласнікі слухалі і запаміналі ўсё, а вучні 11 класа старанна рыхтавалі свае выступленні. |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі