Субота, 16 снежня, традыцыйна была спартыўнай. Вучні 1-4 класаў пад кіраўніцтвам Басавец Святланы Паўлаўны сышліся ў фізічным адзінаборстве.
Дзве каманды - "М-М-Дэнс" і "Чупа-Чупс" спаборнічалі ў трапнасці, спрыце і каманднай згуртаванасці. Дзеці пераскоквалі праз абруч, збівалі мячом кеглі, насілі тэнісныя шарыкі на ракетцы і скакалі ў даўжыню. Атмасфера весялосці, смеху і сяброўскіх спаборніцтваў дапамагла камандзе «Чупа- Чупс» справіцца з пройгрышам. Удзельнікі «М-М-Дэнс» радаваліся і святкавалі перамогу. |