12 снежня, у рамках Тыдня замежнай мовы, вучні 5-7 класаў сабраліся ў Каляднай гасцінай.
Ракала Аляксандр пачаў сустрэчу вершам. Дзеці расказалі пра традыцыі Каляд у Германіі і Беларусі, знаходзілі адрозненне і падабенства. Разглядаючы фотаздымкі прэзентацыі, вучні ўспаміналі святочныя стравы, якія рыхтуюць у іх сем'ях. Вядучая, настаўнік нямецкай мовы Вярэніч Галіна Мікалаеўна, асабліва падкрэсліла, што Каляды - сямейнае свята, калі ўся сям'я збіраецца за агульным сталом. Цёплыя ўспаміны, новыя веды аб святкаванні Каляд у Германіі, няяркае полымя свечак стварылі хатнюю атмасферу. |