9 снежня каманды юнакоў і дзяўчат нашай школы ўдзельнічалі ў занальных спаборніцтвах па баскетболе, якія праходзілі ў Рэчыцы.
У спаборніцтвах сустрэліся каманды сярэдніх школ №2 і 3 Рэчыцы і Стружскай сярэдняй школы. Нашы каманды занялі трэція месцы ў сваіх групах, хоць і складаліся з самых малодшых вучняў. Падводзячы вынікі сустрэчы, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч падзяліўся планамі на будучыню: «Вынік, вядома, невысокі, але мы будзем трэніравацца, расці і імкнуцца да перамогі». |