Гульня-падарожжа "Па радзіме Баха і Гётэ"
11.12.2017У суботу, 9 снежня, у рамках Тыдня замежнай мовы, настаўнікі нямецкай мовы Вярэніч Галіна Мікалаеўна і Лысая Людміла Васільеўна праводзілі гульню-падарожжа «Па радзіме Баха і Гётэ" для вучняў 5-8 класаў.
Спачатку дзеці пазнаёміліся з федэратыўнымі землямі Германіі і адзначылі на карце іх сталіцы. Затым паглядзелі прэзентацыю «Слаўныя сыны Германіі» і на карце знайшлі гарады, звязаныя з жыццём і дзейнасцю знакамітасцяў. Пытанні наступнай віктарыны гэтак жа тычыліся творчасці выдатных мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў і вучоных - Баха, Бетховена, Гётэ, Шылера, Рэнтгена. |