Інтэлектуальная гульня “Прававы лабірынт”
08.12.20177 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека, для вучняў 8-9 класаў педагог дадатковай адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна і класны кіраўнік Грэчка Ларыса Рыгораўна правялі гульню “Прававы лабірынт” з мэтай павышэння прававой культуры, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адказнасці.
Удзельнікі адказвалі на пытанні, пералічвалі правы і абавязкі, абмяркоўвалі становішча па абароне і рэалізацыі правоў і свабод у Рэспубліцы Беларусь і свеце. У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды – «Закон» і «Права». Гульня складалася з 6 конкурсаў, у якіх абмяркоўваліся правы чалавека і дзяцей у прыватнасці: з прадстаўленых слоў складалі цытаты вядомых людзей; па малюнках казачных герояў вызначалі, як рэалізуюцца правы на свабоду, жыццё, валоданне асабістай маёмасцю, недатыкальнасць жылля; кваліфікавалі злачынствы. Лепшыя веды прадэманстравалі члены каманды «Закон». Усе ўдзельнікі гульні ўзнагароджаны дыпломамі. |