Дзень прафарыентацыйных сустрэч
08.12.20176 снежня школу наведаў доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры фармакалогіі і фізіялогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Хоха Аляксандр Міхайлавіч.
У гутарцы з вучнямі 8-11 класаў ён распавёў аб факультэтах і спецыяльнасцях універсітэта, аб прахадных балах і ўмовах побыту студэнтаў. Вучняў цікавілі пытанні працаўладкавання пасля заканчэння ВНУ і аплаты працы. Аляксандр Міхайлавіч даў вычарпальныя адказы і параіў разгледзець свой універсітэт калі не ў якасці асноўнага, то ў якасці «запаснога аэрадрома», тым больш што ўступная кампанія ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце прадоўжана да сярэдзіны жніўня. |
Другім госцем быў выпускнік школы Юрчук Вадзім Юр'евіч, які сустракаўся з вучнямі 10-11 класаў. Ён распавёў аб навучальнай установе, у якой вучыцца – Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, аб сваёй будучай прафесіі – разьбяр па дрэве і бяросце. Падкрэсліў, што для паступлення на прафесіі мастацкіх спецыяльнасцей трэба здаваць экзамен па жывапісе. Вадзім падзяліўся сваімі планамі на далейшае навучанне і працаўладкаванне на летні перыяд, паказаў вырабы свае і сваіх аднакурснікаў. |