У суботу, 2 снежня, вучні 1-8 класаў наведалі з экскурсіяй горад Пінск. Яны пабывалі ў дэльфінарыі з Расіі (Ніжні Ноўгарад)
У вясёлых і займальных выступленнях вучні ўбачылі выдатных марскіх коцікаў, марскую львіцу Тэфі і палярных дэльфінаў Полі і Эльфа. Цудоўныя марскія жывёлы нікога не пакінулі абыякавымі! Цешачы гасцей, яны танцавалі, спявалі, выконвалі розныя трукі, гулялі ў мяч і нават малявалі! |